Пісьменніцкая пляцоўка "Атрамант"

  • Подписчики: 23 подписчиков
  • ID: 105552584
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
atramant

Описание

Калі вы чуеце слова "пляцоўка", што ўзгадвае кожны з вас? Мо гэта двор, дзе гайдаюцца на арэлях са звонкім смехам дзіцячыя ўспаміны, а мо прастора для трэніровак, фізічных вапрабаванняў, дзе ёсць кола для прабежак, турнік, месца для спартовых гульняў і перамог? Што б з гэтага ні прыйшло на розум, вы маеце рацыю. Пісьменніцкая пляцоўка - гэта прастора для творчасці, для гульні (не толькі словамі), для стасункаў, гутарак, для трэніровак і для перамог. Пісьменніцкая пляцоўка "Атрамант" - месца для празаікаў і паэтаў, якія гатовыя падзяліцца сваімі творамі і прагнуць водгукаў. Не крытыкі, не заўваг, не пахвалы, а менавіта водгукаў (хай кожны сам пазначае, што ў водгуку яго цікавіць найперш). Гэта месца, дзе можна задаваць пытанні пра сваю творчасць і атрымліваць на іх адказы ад людзей, якія сапраўды згодныя нырнуць у той ваш сусвет. Сумневы адносна імёнаў герояў, сюжэтных паваротаў, гістарычных акалічнасцяў, стылёвых манёўраў, моўных асаблівасцяў - любое пытанне мы намагаемся разглядзець і даць на яго шчыры грунтоўны адказ. Творы прымаюцца на любой мове, хоць на выдумленай, адно каб на гэтую мову знайшоўся чытач. Крэатыўнасць - гнуткасць, спрыт, пачуццё гумару, цікаўнасць, уважлівасць, чуласць, арыгінальнасць - усе гэтыя якасці дапамагаюць быць жывым і дзейсным творцам (не толькі пісьменнікам). І ўсе гэтыя якасці можна развіваць штодня самастойна, але мы вырашылі, што разам весялей :) Таму ў суполцы чакаюцца гульні на развіццё творчага мыслення, узаемаабмен натхняльнымі кнігамі, музыкай, мастацтвам. Далуйчайцеся! Будзе цікава!